Як зразумела большасць файтэраў, гучная назва гульні “Місія Ка-Пэкс.
Застацца ў жывых” дакладна апісвае ўсе тыя выпрабаванні, з якімі
прыйшлося сутыкнуцца камандам падчас гульні. У выніку толькі тры
каманды поўнасцю прайшлі ўсю місію. Лепшы час паказала каманда
"Манкіндорф" - 4 гадзіны 17 хвілін, затым "Street_5" – 4 г. 21 хв.,
камандзе "4 Танкіста і Вакуум" спатрэбілася 4 г. 33 хв. каб прайсці ўсю
гульню. З улікам штрафных хвілін, якія каманды атрымалі на агнявым
рубяжы, мы маем:
1. Street_5 (4.31)
2. Манкіндорф (4.47)
3. 4 Танкіста і Вакуум (5.03)
4. Зборная з каманд Бухэнвальд, Ахінея, V3TUZ (не прайшлі адзін этап)
5. Тутэйшыя (прайшлі 7 этапаў)
6. Зборная з каманд ПВЗ і Flat Searchers (прайшлі 4 этапа)
Віншуем з дэбютам нашых навічкоў, якія занялі першыя два месцы.
Хлопцы паказалі сябе вельмі добра, спадзяемся, што ім спадабаўся Freedom
Fight. Чакаем каманды Манкіндорф і Street_5 на наступных нашых гульнях.
Таксама хацелася б аб’явіць і іншых лаўрэатаў у намінацыях:
Лепшы файтэр гульні.
Ім стаў капітан каманды 4 танкіста і Вакуум, які мае нік “Брат”. Не
разабраўшыся з мапай, гэты чалавек прапоўз каля 300 метраў на карачках
па калектару і вылез праз каналізацыйны люк (!!!) пасярод паркоўкі
бізнес-цэнтра “XXI век” ! Дзеля перамогі гэты чалавек рызыкаваў сваім
жыццём, бо было цалкам магчыма захраснуць у вузкім калектары глыбока пад
зямлёй.
Самая няўдачлівая каманда. На гэтую
намінацыю ў прынцыпе прэтэндавалі ўсе каманды ;) , але вельмі не
пашанцавала зборнай Бухенвальд-Ахінея-V3TUZ, якая вельмі хутка ішла,
але нейкім неверагодным чынам прапусціла 2 этапы і з ходу ўзяла штурмам
гару Зургулаў! Нягледзячы на тое, што каманда фінішавала першай, было
вырашана пазбавіць яе прызавых месцаў, бо гульцы не знайшлі тунэль,
на якім астатнія каманды згубілі вельмі шмат часу. Прабачце, калі-што…
Жэсць.
Падчас штурму гары Зургулаў паміж камандай “4 танкіста і вакуум” і
"Цёмнымі Храмоўнікамі" завязалася сапраўдная барацьба. Не ведаем
дакладна, што там адбылося, але судзячы па крыкам і шуму там быў
сапраўдны экшн. Такім чынам, у намінацыі “жэсць” зноў перамог капітан
каманды 4 Танкіста і Вакуум (атрымаў сіняк пад вокам), а таксама адзін
з агентаў (разбіты твар).
Гульня была складаная, але спадзяюся вам спадабалася.
Shahtar
Поля помеченные звездочкой обязательны для заполнения *.
Freedom fight» это - прежде всего игра. Игра, которая имеет огромное количество параллелей с нашей жизнью. То на что мы никогда не отважимся сделать в обыденной реальности, мы с энтузиазмом сделаем в игре.
|
Автор: ipwwqfecoh. Опубликовано: 26.02.2010 в 19:08