Анонсы F-fight |
Гульня Інтэрнэт-гульня. Частка шостая. Вынікі |
Навiны Freedom fight |
|||||||||||||||||||||
|
Галоўная старонка > Інтэрнэт-гульня. Частка шостая. Вынікі Вынікі Як пісаў вядомы гісторык М.М. Карамзін ў «Истории государства Российского»: Ліцвіны ніколі не атрымоўвалі такой славутай перамогі над маскавітамі: гналі, рэзалі, тапілі іх у Дняпры і Крапіўне; целамі ўсеялі палі паміж Воршай і Дуброўнай… адным словам яны поўнасцю адпомсцілі нам за Ведрашскую бітву. Каля паловы маскоўскага войска навечна засталося на аршанскіх палях, а страты войска ВКЛ і Польшчы склалі каля 4 000. У рукі пераможцаў трапіў маскоўскі абоз, агнястрэльная зброя, баявыя сцягі. Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстанцін Астрожскі раздаў сваім ваярам у падзяку за мужнасць. Сярод трафеяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцвінаў. Вестка пра перамогу беларуска-літоўскага войска пад Воршаю абляцела ўсю Еўропу. Да некаторых еўрапейскіх манархаў у падарунак разам з каралеўскімі граматамі была пераслана частка захопленых у бітве пад Воршай палонных маскавітаў. У гонар Аршанскага трыумфу былі нават выдадзены брашуры лацінскаю і нямецкаю мовамі, у якіх кароль Жыгімонт І і папскі нунцый Пізо апавядалі пра бітву рымскаму папу Лявону (Льву) Х. Цяпер рымскі папа бачыў у Літве і Польшчы сілу, якая можа стрымаць турэцкую пагрозу і абараніць ад яе Еўропу. Бітва 8 верасня 1514 г. мела і дыпламатычныя наступствы. Германскі імператар пасля бітвы разарваў саюз з Васілём ІІІ, і вярнуў частку атрыманых у падарунак палонных свайму няўдаламу саюзніку, а сам стаў шукаць саюзу з Жыгімонтам. На некаторы час крымскі хан спыніў свае набегі на беларускія і ўкраінскія землі. Да 1518 г. спыніліся напады маскоўскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Становішча беларуска-літоўскай дзяржавы ў геапалітычных дачыненнях на пэўны час палепшылася. Дарма што Аршанская перамога не вярнула Смаленск у склад ВКЛ. Аршанская бітва практычна замацавала ўсходнюю мяжу Беларусі, якая праіснавала да канца XVIII ст. Перамога пад Воршай займае адно з першых месцаў у нашай гісторыі ў шэрагу бліскучых трыумфаў беларускай зброі — Сінія Воды, Грунвальд, Кірхольм, бітва пад Клецкам… Аршанская бітва 1514 г. з’яўляецца слаўнай старонкай гісторыі беларускага войска, а 8 верасня — гістарычным Днём беларускай вайсковай славы. Акурат 8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія вайскоўцы прысягнулі на вернасць Беларусі. Так была ўшанавана памяць пра адную з самых буйных і слаўных бітваў у гісторыі беларускага сярэднявечча.
Чакайце фінальнае заданне ў 19-00 Поля помеченные звездочкой обязательны для заполнения *. Автор: oeknjge. Опубликовано: 04.10.2009 в 09:56 Freedom fight» это - прежде всего игра. Игра, которая имеет огромное количество параллелей с нашей жизнью. То на что мы никогда не отважимся сделать в обыденной реальности, мы с энтузиазмом сделаем в игре. |
Все новости » |
||||||||||||||||||||||
| Copyright © “Freedom Fight” |
Смотри яйца судьбы онлайн здесь! |
||||||||||||||||||||||
Автор: gtzbhk. Опубликовано: 26.02.2010 в 19:08