Заданне.
1. У большасці сваёй паспалітае рушанне (аснова ўзброеных сілаў ВКЛ) было прадстаўлена перш за ўсё конніцай.
Якія тры тыпы існавалі гэтай конніцы, і як яны былі ўзброены?
2. Вядома, што ў войску гетмана Астрожскага ваявалі каўказцы. Іх нават згадваюць ў вядомай песні пра Аршанскую бітву з маскоўскім войскам: “А ў нядзельку параненьку Сталі хлопцы‑пяцігорцы, Каля рэчцы на прыгорцы: Гучаць разам з самапалаў, З сяміпалых ад запалаў”.
Назавіце гэтую каўказскую народнасць.
3. Набіраліся пераважна з гарадскога насельніцтва і выстаўляліся на службу не з сахі, а з двара. Насельніцтва павінна было забяспечваць іх зброяй, баявымі запасамі, вопраткай і харчаваннем. Існавалі і "казённыя", яны атрымоўвалі агнястрэльную зброю ад урада.
Прызначаліся для непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях войска. Падчас бою ўдзельнічалі ў пешым строю (аблога Смаленска), але некаторыя з іх у паходы выступалі на канях. Дзякуючы ім рускае войска ўпершыню атрымала атрады пяхоты, пагалоўна ўзброенай агнястрэльнай зброяй.
Як звалася гэтае рускае апалчэнне?
4. Да рускай артылерыі прылічаліся пушкары, варотнікі, якія ахоўвалі вароты ў гарадах і астрогах (крэпасцях), цясляры і кавалі, што выпраўлялі пашкоджанні ў гарматах.
А як у 16 стагоддзі называлася руская артылерыя?
5. На малюнках прадстаўлены ваяры розных гістарычных перыядаў (часоў Аршанскай бітвы таксама).
Вам трэба вызначыць да якога войска яны належаць – ВКЛ ці Масковіі. (проста пералічыце - якія нумары да ВКЛ, а якія да Масковіі)
Поля помеченные звездочкой обязательны для заполнения *.
Freedom fight» это - прежде всего игра. Игра, которая имеет огромное количество параллелей с нашей жизнью. То на что мы никогда не отважимся сделать в обыденной реальности, мы с энтузиазмом сделаем в игре.
|
Автор: wxtolhqxeo. Опубликовано: 04.10.2009 в 09:58