Анонсы F-fight

Гульня Інтэрнэт-гульня. Частка пятая. Бітва!

Навiны Freedom fight

Галоўная старонка  >  Інтэрнэт-гульня. Частка пятая. Бітва!

У ноч з 7 на 8 верасня войска Астрожскага пераправілася праз Дняпро ў раёне Воршы. Князь вырашыў даць бітву, нягледзячы на перавагу больш чым удвая маскоўскага войска. Як заўсёды, перад бітвай святары з абодвух бакоў адслужылі малебен за перамогу. Як у беларуска-літоўскім войску, так і ў маскоўскім за перамогу маліліся праваслаўныя святары, якія належалі да незалежнай ад маскоўскага мітрапаліта царквы. У войску Астрожскага былі і ксяндзы, бо ў беларуска-літоўскім войску было таксама шмат каталікоў, не кажучы ўжо пра польскія атрады.
Бітва распачалася ў полі на беразе Дняпра а 9 гадзіне раніцай 8 верасня 1514 г. На загад найвышэйшага гетмана літоўскага рушылі два конныя палкі (гуфы), правакуючы ворага. Гэта падзейнічала на маскоўскія войскі, і тыя пайшлі ў наступ пад белым і светла-чырвоным сцягам з выявай Георгія Перамоганосца і архангелаў, распусціўшы сцягі і прапарцы да бою. Пасля гэтага перасоўвання на вольнай прасторы паміж польска-літоўска-беларускім і маскоўскімі войскамі распачаліся «гарцы» — асобныя двубоі вершнікаў з абодвух бакоў, каб заахвоціць да бітвы астатніх ваяроў.
Неўзабаве разгарэлася жорсткая сеча, дзе асаблівая напруга склалася на левым краі, аднак беларуска-літоўскія ваяры вытрымалі, а затым пераламілі ход бітвы. Асабліва вызначылася пяхота з рушніцамі ды цяжкаўзброеная польская конніца. Мужны Астрожскі, якому было ўжо 54 гады, быў з першай хвіліны ў самых адказных месцах, натхняючы ваяроў прыкладам і словам, заклікаў усіх сваіх ваяроў смела ісці ў бой за ім, і паабяцаў першым палажыць галаву, ідучы ў атаку на ворага з шабляй у руцэ, каб тую шаблю акрывавіць.
Пад час бітвы беларуска-літоўскае войска выступала пад дзяржаўным сімвалам ВКЛ — чырвоным сцягам з сярэбранай выявай Пагоні і выявай Багародзіцы з дзіцяткам Ісусам. У кожнага з нашых вершнікаў у руцэ была доўгая дзіда з белым сцяжком — вымпелам, уздоўж якога пасярэдзіне праходзіць адна вузкая стужка, якая перакрыжоўваецца бліжэй да дрэўца другой чырвонай стужкай. Гэта прадвеснік нашага гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга.
Зыход бітвы вырашыў хітры манеўр літоўскага гетмана, які пад выглядам адступлення ўцягнуў праціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гармат. Моцны залп літвінскіх гарматнікаў змяў бягучых маскоўскіх ратнікаў, загінуў сам ваявода Іван Растоцкі. Артылерыя выклікала сярод маскоўцаў вялікія страты і масавую паніку. Тыя ўцякалі з поля бою, скакалі ў Крапіўну з высокага берага, і там тапіліся. Рака была заваленая целамі забітых.
Ліцвіны разбілі войскі маскоўцаў і пусціліся наўздагон за адступаючымі. Астрожскі, стоячы на беразе ракі Крапіўны, падбадзёрваў ваяроў: «Гэй, дзеткі, цяпер кожны паслужыце, як можаце». Ніякага супраціву маскавіты аказаць ужо не маглі. М. Стрыйкоўскі апісвае жахлівыя сцэны гэтых уцёкаў: параненыя маскоўцы крычалі вершнікам: «Не сечи голову!», а цяжка параненыя: «Добей!». Як занатавана ў Валынскім кароткім летапісе, сама бітва доўжылася толькі тры гадзіны, — можна сказаць, што далей ужо ішла бойня і толькі ноч не дала ліцвінам канчаткова знішчыць варожае войска. Праследаванне маскоўскага войска працягвалася аж восем літоўскіх міляў (каля 60 кіламетраў), таму некаторыя літоўскія вершнікі вярнуліся з пагоні толькі назаўтра...

 

 

 Поля помеченные звездочкой обязательны для заполнения *.





RVHzDqPgTLvkmPPnOs
Автор: jzumgvjveb. Опубликовано: 26.02.2010 в 19:59
8o2RxT <a href="http://fmipmmgmwvyq.com/">fmipmmgmwvyq</a>, [url=http://dmhzfjjxfweu.com/]dmhzfjjxfweu[/url], [link=http://vowwxaquvbws.com/]vowwxaquvbws[/link], http://dnxinwacsmoz.com/

oFyIQzpqQDx
Автор: vwcvhuwotdj. Опубликовано: 04.10.2009 в 09:25
LBeRha <a href="http://mtuwgbnxflpw.com/">mtuwgbnxflpw</a>, [url=http://tggdeypuulsx.com/]tggdeypuulsx[/url], [link=http://knmffeomskip.com/]knmffeomskip[/link], http://qvqnjwpjadzx.com/
 

Freedom fight» это - прежде всего игра. Игра, которая имеет огромное количество параллелей с нашей жизнью. То на что мы никогда не отважимся сделать в обыденной реальности, мы с энтузиазмом сделаем в игре.

Греки вновь бастуют против антикризисных мер

11.03.2010

Греки вновь бастуют против антикризисных мер



Литва.20 лет свободы.

11.03.2010

Литва.20 лет свободы.



Госдеп критикует положение с правами человека в России

10.03.2010

Госдеп критикует положение с правами человека в России



Волна забастовок в Греции

09.03.2010

Волна забастовок в Греции



В Дюнкерке произошли столкновения между работниками закрывающегося нефтеперегонного завода и жандармами

09.03.2010

В Дюнкерке произошли столкновения между работниками закрывающегося нефтеперегонного завода и жандармами



В Британии 270 тысяч работников участвуют в акции протеста.

08.03.2010

В Британии 270 тысяч работников участвуют в акции протеста.



В Испании прошли многотысячные акции протеста против закона, разрешающего аборты.

08.03.2010

В Испании прошли многотысячные акции протеста против закона, разрешающего аборты.



«Милиция с народом, мусор – с Путиным и Нургалиевым!» (Фото)

06.03.2010

«Милиция с народом, мусор – с Путиным и Нургалиевым!» (Фото)



Прокуратура не усмотрела состава преступления в похищении человека.

04.03.2010

Прокуратура не усмотрела состава преступления в похищении человека.



Анархисты провели в Минске пикет против АЭС (Фото)

21.02.2010

Анархисты провели в Минске пикет против АЭС (Фото)



Все новости »
       
  Каталог TUT.BY Rating All.BY
консультантплюс, законодательство РФ, образцы договоров