Вось і скончылася вялікая тыднёвая гульня, прысвечаная ўтварэнню БНР!
Камандам давялося пераадолець шэсць розных этапаў. Амаль усе да апошняга моманту вялі актыўную барацьбу за першае месца. Сталымі ды моцнымі файтэрамі зарэкамендавалі сябе як мінскія, так і рэгіянальныя ўдзельнікі.
Значнай напружанасці ў гульні дадавала тое, што каманды не ведалі як выконваюць заданні іх супернікі.
Не абышлося і без надзвычайных здарэнняў: пад час выканання трэцяга задання была затрымана ўдзельніца каманды ПВЗ, але яна не апусціла рукі і не выйшла з гульні! Умення рызыкаваць, мужнасці і авантурызму патрабавалі ад файтэраў заданні з налепкамі ды нацыянальнымі сцягамі!
Нельга абысці ўвагаю і чацвертае заданне. Ацэньваць яго было вельмі цяжка, тым больш, што не было такіх каманд, што зрабілі гэтае заданне аднолькава. Усе былі арыгінальнымі й крэатыўнымі. (фоткі з гэтага задання глядзіце далей).
Уключыць мозг на турбарэжым спатрэбілася гульцам на першым ды пятым заданнях. Ім спатрэбілася знайсці сувязь у сімвалах, што на першы погляд між сабою ніяк не звязаныя…
Таксама ўдзельнікам прыйшлося ўспомніць гісторыю нашай Бацькаўшчыны і зарыентавацца ў біяграфіях і фатаздымках актыўных дзеячоў БНР. Спадзяемся, што гэтае заданне было карысным для ўдзельнікаў і яны даведаліся шмат новага і цікавага аб гісторыі нашай зямлі.
Аналізуючы ўзровень гульні, можна ўпэўнена сказаць, што пераважная большасць каманд падыйшла да гульні з вялікім узроўнем падрыхтаванасці і сапраўдным баявым запалам. Перамога ў некаторых заданнях бралася з перавагаю ўсяго толькі ў некалькі хвілінаў!
Да самага апошняга моманту не магчыма было ўпэўнена сказаць хто пераможа ў гульні.
Цягам першай паловы гульні перавага была на баку Бухэнвальду, а іншыя каманды заставаліся на сваіх месцах. Але апошнія заданні сталіся сапраўдным сурпрызам! Карты зблыталіся і да апошняга моманту каманды не ведалі на якім радку яны сустрэнуць канец гульні.
Думаем, што няма сэнсу прыводзіць яшчэ раз вынікі гульні – вы і так іх ужо добра ведаеце.
Аб цэрымоніі ўзнагароджвання будзе вядома крыху пазней. Сачыце за абвесткамі на сайце.
Да сустрэчы ў наступных гульнях!
Поля помеченные звездочкой обязательны для заполнения *.
Freedom fight» это - прежде всего игра. Игра, которая имеет огромное количество параллелей с нашей жизнью. То на что мы никогда не отважимся сделать в обыденной реальности, мы с энтузиазмом сделаем в игре.
|
Автор: xkfudprh. Опубликовано: 26.02.2010 в 19:38