F-Fight Анонсы

Freedom Fight у Беларусі

Freedom Fight у свеце

21.07.2011

Усе на Народны Сход!


21.07.2011

Бойкот диктатуры — стратегия победы


21.07.2011

Мы против повышения цен на топливо!


21.07.2011

Мы сами должны стать теми переменами, которые мы хотим видеть в мире © Махатма Ганди


19.07.2011

Мужество и боль (Фото)


18.07.2011

Спіс рэпрэсаваных 2011




Нашыя сябры

Галоўная » Лібія: Змаганьне на ваенным і дыпляматычным франтах працягваецца

 

 

Паўстанцы ўзялі пад кантроль большую частку Трыпалі і занялі ўрадавы квартал уключна з рэзыдэнцыяй Муамара Кадафі. Дзе знаходзіцца ён сам – невядома. Заходнія мэдыі паведамляюць, што ў многіх раёнах гораду працягваюцца перастрэлкі, сытуацыя напружаная.

Паўстанцы заявілі, што за тры дні жорсткіх баёў у горадзе загінулі 400 чалавек і каля 2 тысяч параненыя. Сярод параненых і два францускія журналісты.


Тым часам кіраўнік Нацыянальнай Пераходнай рады Лібіі Махмуд Джыбрыль сустрэўся ў Парыжы з прэзыдэнтам Нікаля Сарказі. Пасьля сустрэчы Сарказі заявіў, што Францыя мае намер працягваць ваенную апэрацыю ў Лібіі “да таго часу, пакуль гэта будзе неабходна лібійскім сябрам”.


Усьлед за Нікарагуа афрыканская краіна Буркіна Фасо заявіла пра тое, што гатовая даць прытулак Муамару Кадафі. Разам з тым міністр замежных спраў гэтай краіны паведаміў, што Буркіна Фасо прызнала паўстанцкі камітэт легітымным урадам Лібіі і заклікаў Кадафі перастаць ваяваць з уласным народам.


Карэспандэнт агенцтва Ройтэрс стаў сьведкам таго, як паўстанцы шукаюць аднаго з сыноў Кадафі – Саадзі. Узброеная група прыбыла сёньня да гатэлю “Карынція” ў Трыпалі, куды перасялілі замежных журналістаў і , заблякаваўшы выхады, пачала пошукі. Паўстанцы лічаць, што Саадзі можа знаходзіцца ў гэтым гатэлі. Саадзі – былы прафэсійны футбаліст, вядомы таксама сваім скандальнымі паводзінамі ў Эўропе.  У часе ўзброенага канфлікту ў Лібіі ён камандаваў падразьдзяленьнем спэцназу, які змагаўся супраць паўстанцаў.


За Кадафі абяцаюць узнагароду

Лібійскія паўстанцы паабяцалі ўзнагароду 1,7 мільёнаў даляраў за затрыманьне ці зьнішчэньне Кадафі. Пра гэта паведаміў канал “Аль-Джазіра”.  Раней прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што гатовыя амніставаць кожнага, хто арыштуе ці заб’е палкоўніка. Месцазнаходжаньне Кадафі па-ранейшаму невядомае. Паводле непацьверджанай інфармацыі, Кадафі можа знаходзіцца ў бункеры пад гатэлем “Рыксас” у Трыпалі.


Агенцтва Associated Press паведаміла, што палітычны прытулак Кадафі гатова даць Нікарагуа. Агенцтва цытуе словы дарадцы прэзыдэнта, які заявіў: “Мы гатовыя даць прытулак усім, хто яго патрабуе, таму што жыхары Нікарагуа атрымлівалі прытулак у многіх краінах у часы дыктатуры Самосы”. Аднак дарадца прызнаўся, што ён не ўяўляе, якім чынам Кадафі можа дабрацца да Цэнтральнай Амэрыкі, тым больш што Нікарагуа ня мае пасольства ў Трыпалі.


Тым часам прыхільнікі Кадафі пачалі контранаступ і абстрэл шэрагу раёнаў лібійскай сталіцы. Паводле брытанскага каналу Sky News найбольш моцнаму абстрэлу падвяргаецца былая рэзыдэнцыя Кадафі ў квартале Баб эль-Азізія.


Зьмена сьцягоў: маскоўскае пасольства не сьпяшаецца

Да 85 працэнтаў пасольстваў Лібіі за мяжой перайшлі на бок Часовай нацыянальнай рады. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік Рады. Адначасова, паводле яго словаў, працягваецца працэс прызнаньня Рады замежнымі дзяржавамі. Так, чырвона-чорна-зялёны трыкалёр сёньня зьявіўся над будынкам пасольства ў Азербайджане. Як заявіў часовы павераны ў справах Лібіі ў Азербайджане Наджы Газале, гэта азначае, што пасольства ўжо не падначаленае дыктатару Кадафі. Тым часам пасольства Лібіі ў Маскве працуе пад старым дзяржаўным сьцягам. 

Расея і Кітай рэагуюць на падзеі ў Лібіі

Сусьветныя лідэры працягваюць рэагаваць на новую сытуацыю ў Лібіі пасьля таго, як паўстанцы ўзялі пад кантроль большую частку сталіцы, што неўзабаве можа азначаць канец рэжыму Муамара Кадафі. Прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што Масква разгледзіць пытаньне аб усталяваньні поўных дыпляматычных адносін з паўстанцамі, «калі ў іх ёсьць энэргія і магчымасьці, каб аб'яднаць краіну для новага дэмакратычнага пачатку.» Кітайскі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ма Чжао Сюйзаявіў, што Пэкін спадзяецца на плаўны пераход палітычнай улады ў Лібіі.


Лідэр паўстанцкай Часовай Народнай рады Махмуд Джыбрыл павінен сёньня сустрэцца ў Парыжы з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі,  каб абмеркаваць пэрспэктывы палітычнага пераходу ў пэрыяд пасьля падзеньня Кадафі.

Вульканы, лава і агонь

Муамар Кадафі назваў "тактычным манэўрам" здачу паўстанцам сваёй умацаванай рэзыдэнцыі Баб аль-Азізія ў Трыпалі.


Заява прагучала ў эфіры тэлеканала Arabic Al-Orouba TV - празь дзень пасьля захопу рэзыдэнцыі прыхільнікамі апазыцыі. У асяродзьдзі лібійскага лідэра падкрэсьліваюць, што Кадафі гатовы аказваць супраціў паўстанцам на працягу месяцаў, і нават гадоў, і што Лібія ператварыцца "ў вульканы, лаву і агонь".


Апазыцыя ўрачыстуе

Людзі ў лібійскай сталіцы размахваюць старымі сьцягамі, якія былі адмененыя пры Кадафі, гудуць аўтамабілі. Людзі адчуваюць, што рэжым сканаў, хаця ачагі супраціву яшчэ засталіся ў Трыпалі і на захадзе краіны.


Паўстанцы ўвайшлі ў сталіцу ў ноч зь нядзелі на панядзелак, учора яны паведамілі, што занялі комплекс урадавых будынкаў Баб Аль-Азізія, дзе знаходзіцца і рэзыдэнцыя Кадафі.


Адзін з ваенных лідэраў паўстанцаў, палкоўнік Ахмэд Амар Лазьні, выступаючы ў горадзе Бэнгазі, заявіў, што паўстанцкія сілы ўзялі пад кантроль увесь Трыпалі.

 
Паводле Лазьні на працягу двух дзён Часовая Нацыянальная рада (ЧНР) – кіруючы орган паўстанцаў – пераедзе з Бэнгазі ў сталіцу. Ён таксама паведаміў, што апазыцыя заняла цэнтар нафтавай прамысловасьці горад Рос Лануф.

 
Часовая рада паведаміла, што вядзе перамовы зь лідэрамі плямёнаў, якія базуюцца ў Сірце – горадзе, дзе нарадзіўся Кадафі і куды, магчыма, ён зьбег разам з сям'ёй.
   
  

  
  




ЗША і Эўропа рыхтуюцца размарозіць актывы Лібіі

Прадстаўніца дзяржджпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд паведаміла, што ЗША рыхтуюцца да размарожваньня лібійскіх актываў.

  
Нуланд: "Мы працуем, каб мець магчымасьць выдаць $ 1 - 1,5 млрд. даляраў лібійскіх актываў, замарожаных у ЗША. Мы зьвярнуліся ў Камітэт ААН па санкцыях, каб мець магчымасьць зрабіць гэта. Мы хочам, каб гэтыя грошы атрымала ЧНР - перадусім для задавальненьня гуманітарных патрэбаў, і каб дапамагчы ёй ўсталяваць стабільны ўрад і перайсьці да наступнага кроку ў сваёй дарожнай карце ".
   

Эўразьвяз заявіў, што таксама рыхтуецца размарозіць лібійскія актывы, калі ААН здыме санкцыі зь Лібіі. Нямеччына абяцае выдзеліць ЧНР 100 млн. эўра на працягу некалькіх дзён.
  


Кадафі не здаецца

Між тым сёньня раніцай сірыйскі тэлеканал здолеў зьвязацца па тэлефоне з Муамарам Кадафі, які заявіў наступнае:


"Плямёны ў Трыпалі і за межамі Трыпалі, а таксама жыхары Трыпалі, якія не належаць да плямёнаў, павінны ачысьціць свае раёны і горад Трыпалі. Усе плямёны моладзь, людзі сталага веку, жанчыны, мужчыны і ўзброеныя камітэты павінны атакаваць Трыпалі і іншыя раёны і выкараніць здраднікаў і пацукоў. Мы заб'ём вас і апаганім вашы целы.


Кадафі ў інтэрвію сірыйскаму тэлеканалу паведаміў, што ўчора ён ішоў патаемна па вуліцах Трыпалі. Ён таксама сказаў, што бачыў маладых людзей, якія былі гатовыя «абараніць свой горад».


Некаторыя былыя чыноўнікі рэжыму Кадафі кажуць, што рэзыдэнцыя ў Баб аль-Азізія мае доўгія падземныя тунэлі, якія выводзяць у прымесьці Трыпалі, і празь якія Кадафі мог уцячы. Іншыя распавядаюць аб цэлым падземным горадзе пад урадавым кварталам, які дазволіў Кадафі зьбегчы нават тады, калі над яго галавой ішоў бой за Трыпалі.


Два апошніх бастыёны

Два буйныя гарады ўсё яшчэ застаюцца пад кантролем прыхільнікаў Кадафі - яго родны горад Сірт на ўзьбярэжжы Міжземнага мора на ўсходзе ад Трыпалі і горад Сабха, які знаходзіцца ў пустыні за 650 кілямэтраў на поўдзень ад Трыпалі.


У Сабха знаходзіцца база ваенна-паветраных сіл Лібіі. Калі Кадафі зможа дасягнуць Сабха, у яго б зьявіўся лёгкі шлях эвакуацыі праз пустыню ў суседнія Нігер і Чад.


Лідэр ЧНР Мустафа Джаліль паведаміў ўчора ноччу, што ў Сабха ідуць баі паміж сіламі Кадафі і жыхарамі гораду:


"Мы не забудзем пра поўдзень у той час, калі мы атрымалі перамогу ў цэнтры краіны гэтай ноччу. Я не хачу, каб мае браты і сёстры ва ўсіх вызваленых лібійскіх гарадах забылі, што Сабха і ўсе іншыя паўднёвыя гарады, якія яшчэ не былі вызваленыя, патрабуюць дапамогі."


НАТА ў гатоўнасьці

Прэсавы сакратар НАТА, палкоўнік Ралан Лавуа заявіў, што альянс, які падтрымлівае апэрацыі лібійскай апазыцыі з паветра, застаецца ў гатоўнасьці нанесьці новыя ўдары, калі будзе непасрэдная пагроза мірнаму насельніцтву.


Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што пільна адсочвае лёс запасаў хімічнай зброі ў Лібіі, якія ўключаюць у сябе 10 тонаў гарчычнага газу.
Беларусь, Россия, Украина: эстафета авторитаризма (

25.08.2011

Беларусь, Россия, Украина: эстафета авторитаризма ("Радыё Свабода", США)



Актывісткі FEMEN па-свойму адзначылі 20-годдзе незалежнасці Украіны +фота

24.08.2011

Актывісткі FEMEN па-свойму адзначылі 20-годдзе незалежнасці Украіны +фота



Лібія: Змаганьне на ваенным і дыпляматычным франтах працягваецца

24.08.2011

Лібія: Змаганьне на ваенным і дыпляматычным франтах працягваецца



Участники Автомайдана приехали поддержать Тимошенко под Лукьяновское СИЗО

24.08.2011

Участники Автомайдана приехали поддержать Тимошенко под Лукьяновское СИЗО



Повстанцы обезглавили статую Каддафи в его резиденции

24.08.2011

Повстанцы обезглавили статую Каддафи в его резиденции



В Киеве уже неспокойно: оппозиция митингует, власть - блокирует

24.08.2011

В Киеве уже неспокойно: оппозиция митингует, власть - блокирует



Фотафакт: паўстанец пазуе ў фуражцы галоўнакамандуючага Кадафі

24.08.2011

Фотафакт: паўстанец пазуе ў фуражцы галоўнакамандуючага Кадафі



Стриптиз во имя свободы

23.08.2011

Стриптиз во имя свободы



Забытые уроки свободы

23.08.2011

Забытые уроки свободы



Ливийские  мятежники прорвались внутрь резиденции  Кадафи

23.08.2011

Ливийские мятежники прорвались внутрь резиденции Кадафи



Лидеры социального протеста захватили здание в Тель-Авиве

22.08.2011

Лидеры социального протеста захватили здание в Тель-Авиве



Тамбовские полицейские не дали митингующим захоронить гроб с

22.08.2011

Тамбовские полицейские не дали митингующим захоронить гроб с "Единой Россией"



Пикет против нарушений прав заключенных прошел в Кирове

22.08.2011

Пикет против нарушений прав заключенных прошел в Кирове



В Вашингтоне задержаны десятки участников акции протеста

22.08.2011

В Вашингтоне задержаны десятки участников акции протеста



Акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім у Варшаве

22.08.2011

Акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім у Варшаве



Ливийские повстанцы вошли в Триполи (ФОТО, ВИДЕО)

22.08.2011

Ливийские повстанцы вошли в Триполи (ФОТО, ВИДЕО)



Лібійскія паўстанцы вядуць баі на вуліцах Трыпалі

21.08.2011

Лібійскія паўстанцы вядуць баі на вуліцах Трыпалі



В блогосфере высмеяли рыбалку Путина и Медведева (фото)

19.08.2011

В блогосфере высмеяли рыбалку Путина и Медведева (фото)



Шлюх-парад

18.07.2011

Шлюх-парад



Погромы перекинулись на Швецию

18.08.2011

Погромы перекинулись на Швецию



Испанская полиция спецтехникой разгоняла противников приезда Папы

18.08.2011

Испанская полиция спецтехникой разгоняла противников приезда Папы



Активистки FEMEN разделись прямо на автозаке (ФОТО)

18.08.2011

Активистки FEMEN разделись прямо на автозаке (ФОТО)



Усе навіны »
       
  Каталог TUT.BY Rating All.BY

Интерьерный текстиль: шторы на заказ пошить, чехлы на стулья . Купить Автостекло Харьков . ла2, lineage2. . раздвижная система Classic. ОПТОВАЯ ПРОДАЖА раздвижные системы командор Elite. Раздвижная система