24 жніўня зь лідэрам «Маладога фронту» ў калёніі ў Горках сустрэўся адвакат. Паводле сайту «Маладога фронту», падчас гэтай сустрэчы адвакату сталі вядомыя факты пра абыходжаньне з Дашкевічам, якое магчыма прыраўняць да катаваньняў.
Міліцыянты затрымалі Віктара Сазонава, грамадзкага праваабаронцу. Гэта адбылося падчас акцыі абарону Алеся Бяляцкага. Яна прайшла цэнтры Горадні старым парку Жылібэра.
Мазырскі кіроўца Міхась Караткевіч, якога аштрафавалі 16 жніўня на 105 тысяч рублёў за запіс на ягонай старонцы "ВКонтакте" пра акцыю "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", ня можа атрымаць на рукі пастанову суду.
22 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску апраўдалі Юрыя Якубоўскага, мужа Марына Лобавай, якой прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня на Чыгуначным вакзале ў Менску.